Пытанне пошлін на інтэрнэт-пакупкі перанесенае
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі чарговы раз адклаў разгляд пытання пра новыя зборы на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах. Верагодна, у чальцоў Савета дагэтуль няма адзінай пазіцыі. У бліжэйшы час рашэнняў не чакаецца.
23-га лістапада Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыў перанесці на пачатак снежня разгляд пытання пра новыя зборы на закупы ў замежных інтэрнэт-крамах. Плануецца істотна знізіць бязмытны парог. У Расеі ён на сённяшні дзень складае тысячу еўра, у Беларусі — толькі дзвесце. Прапануецца вызваліць ад мытных плацяжоў тавары, якія танней 22-х еўра і важаць менш за адзін кілаграм. Пры перавышэнні нормы трэба будзе плаціць збор. Катэгарычна супраць новаўвядзення выступіў Казахстан. А вось Беларусь яго падтрымлівае.
Паводле ria.ru