Вялікабрытанія нанесла першыя авіяўдары па ІД у Сірыі
Самалёты ВПС Вялікабрытаніі Tornado нанеслі першыя авіяўдары па пазіцыях Ісламскай дзяржавы ў Сірыі ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як брытанскі парламент ухваліў правядзенне паветраных аперацый супраць ІД.
Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства абароны краіны. Паведамляецца, што чатыры самалёты Tornado пакінулі базу ВПС Вялікабрытаніі Акраціры на Кіпры. Кожны самалёт быў абсталяваныя трыма бомбамі.
Як адзначае выданне, больш падрабязная інфармацыя пра мэты аперацыі будзе прадстаўлена Мінабароны Вялікабрытаніі пазней.
Брытанскі парламент у ноч на 3 снежня прагаласаваў за ваенную аперацыю ў Сірыі. За тое, каб краіна пачала наносіць авіяўдары па Ісламскай дзяржаве ў Сірыі, прагаласавалі 397 парламентарыяў, 223 прагаласавалі супраць, адзначае Reuters.
Да гэтага моманту Вялікабрытанія наносіла авіяўдары па пазіцыях баевікоў толькі ў Іраку. Паветраная аперацыя Лондана там доўжыцца ўжо больш за год.