Валеры Чалы: Бліжэйшыя два тыдні – вызначальныя для выхаду Украіны з вайны



Бліжэйшыя два тыдні будуць вызначальнымі для выхаду Украіны з вайны.  З такой заявай выступіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валеры Чалы.

chalyj

Паводле яго слоў, пачынаецца пераход ад тэлефоннай дыпламатыі да непасрэдных зносін.

Раней паведамлялася, што прэзідэнты Расеі і Украіны Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка пацвердзілі свой ​​удзел у Саміце Украіна-Мытны саюз-ЕЗ, які запланаваны на 26 жніўня ў Менску.

Акрамя таго, 30 жніўня Пятро Парашэнка паедзе ў Брусель па запрашэнні кіраўніка Еўрапейскай Радыі старшыні Еўракамісіі.