Анджэй Завістоўскі: Мне здаецца, сп. Лаеўскую выкарысталі тыя, хто хоча ўдарыць у ІНП
Увага! Новыя факты ў справе атакі на нашую журналістку Валянціну Лаеўскую раскрывае тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”.
Ахвяра атакі на ІНП
Трэцяя цырымонія ўручэння ўзнагародаў у Агульнапольскім конкурсе для рэпартажыстаў „Гістарычная перадача года 2015”, арганізаваным па ініцыятыве Беластоцкага аддзела Інстыута нацыянальнай памяці, сёлета супала са святкаваннем пятнаццацігоддзя гэтай установы. З ліку 75 заяўленых тэле і радыё перадач да топ-намінантаў журы адабрала пятнаццаць. У адной з трох катэгорыяў: «Гісторыя рэгіёна» сярод намінантаў апынуўся рэпартаж «Я бачу іх» Валянціны Лаеўскай з Беларускага Радыё Рацыя, прысвечаны злачынству, учыненаму 29 студзеня 1946 года на праваслаўным насельніцтве Залешан атрадам Рамуальда Райса „Бурага”. Гэты рэпартаж выклікаў абурэнне некаторых правых публіцыстаў, а на самой справе, атака была накіравана супраць самой аўтаркі. Тым часам усё сведчыць пра тое, што Валянціна Лаеўская і яе перадача сталі для Роберта Віт-Вырасткевіча ― падбухторшчыка нападаў, аўтара артыкулаў, апублікаваных на партале «Prawy.pl» і ў газеце «Warszawska Gazeta», а пасля распаўсюджваных ― падставай да гульняў, галоўным чынам, супраць ІНП.
Урачыстасць узнагароджання сёлета адбылася ў Выставачна-канферэнцыйным цэнтры Беластоцкай архі-дыяцэзіі 26 лістапада, у дзень нараджэння прэзідэнта Польшчы ў выгнанні, беластачаніна Рышарда Качароўскага. Мэта конкурсу — папулярызацыя сучаснай гісторыі Польшчы ў амбіцыйных формах журналістыкі. Яго ініцыятарам з’яўляецца Беластоцкі аддзел ІНП. Перадачы былі ацэнены журы з пяці членаў пад старшынствам Яніны Янкоўскай, журналісткі і радыё рэпарцёркі, дзяячкі дэмакратычнай апазіцыі ў час ПНР. Галоўны прыз ― Гран-пры старшыні ІНП у катэгорыі «Падзеі» выйграў дакументальны фільм «Паўстанне і медыцына. Мы хацелі жыць» Марка Відарскага, рэалізаваны Фільмавым фондам Арміі Краёвай. Фільм распавядае пра падрыхтоўку і службу паўстанцкіх санітарных службаў на аснове аповедаў удзельнікаў падзей. У катэгорыі «Лёсы» прыз імя прэзідэнта Рышарда Качароўскага атрымаў дакументальны фільм «Крыстыны Куты 25 гадоў свабоды», аўтарам якога з’яўляецца Міраслаў Рагальскі. Фільм прыгадвае гісторыю легендарнай дзяячкі апазіцыі з Торуні Крыстыны Куты, якая неаднаразова была ў зняволенні і інтэрнаваная за дзейнасць на карысць незалежнай Польшчы і працуе на працягу 25 гадоў прыбіральшчыцай. Узнагарода дырэктара аддзела ІНП у Беластоку ў катэгорыі «Рэгіянальная гісторыя» (у якой была заяўлены рэпартаж Валянціны Лаеўскай), прызнаецца за працы па пытаннях, звязаных з тэрыторыяй дзейнасці беластоцкага ІНП, і атрымаў яе рэпартаж «Расстраляны гадзіннік» Агнешкі Чаркоўскай з Польскага Радыё Беласток. Гэта расказ пра пошук уладальніка загаловачнага залатога гадзінніка, знойдзенага ў адной з магільных ямаў пры беластоцкім следчым арышце, дзе ІНП вёў пошук ахвяр камуністычнага тэрору. У конкурсе таксама былі прысвоеныя тры вылучэнні за асаблівыя пазнавальныя вартасці, у тым ліку для дакументальнага фільма «Там дзе не квітнеюць яблыні» Яўгена Шпакоўскага з TVP Беласток пра лёс сібіракоў.
У час урачыстасці старшыня ІНП Лукаш Камінскі распавядаў пра аўтараў намінаваных перадач і пераможцаў: «Выкарыстоўваючы ярлыкі, часам метафары, са спасылкай на лёс чалавека, аўтары ўмеюць апісаць вялікія падзеі, вялікія гістарычныя з’я вы. Гэта вялікая каштоўнасць такой твор часці. Праца творцаў гістарычных перадач з’яўляецца велізарнай падтрымкай для вучэбнай дзейнасці ІНП. Часам умееце зварухнуць такія струны, якіх мы не патрапім, дабрацца да такіх эмоцый, якіх нам, асабліва гісторыкаў, што займаюцца навуковай дзейнасцю, не ўдаецца выклікаць у нашых працах. І, такім чынам, наша падзяка, якой сімвалам з’яўляюцца ўзнагароды».
Дырэктар Беластоцкага аддзела ІНП Барбара Баярын Казбярук, раней шмат гадовая радыё журналістка, спасылаючыся на абвінавачванні супраць журналістаў Радыё Рацыя і яе перадачы, сказала «Ніве»:
«У конкурсе ацэньваюцца праграмы, а не іх стваральнікі. Я не магу паставіцца да абвінавачванняў, звязаных з самой радыёперадачай, таму што пад такім адрасам не былі яны сфармуляваны, а датычылі асобы. Я не думаю, што рэпартаж спадарыні Лаеўскай зрушыць гістарычныя даследаванні. На мой погляд, гэта, перш за ўсё, апісанне эмоцый таго аднаго дня. Героі рэпартажу маюць поўнае права выказваць іх. Калі б яны былі выкарыстаны ў даследчых мэтах, мусілі б быць падвергнуты так званай даследчай крытыцы, то бок, трэба было б сказаць вам, наколькі яны пачутыя, а ў якой ступені ўжо нейкія легенды, якія паўтараліся. Без сумневу, гэты рэпартаж дапамагае зразумець якраз эмоцыі. Інструменты гісторыка, аднак, у гэтым выпадку не могуць быць прыменены да эмоцый. Гэта тэма балючая, як для сем’яў загінуўшых, так і для сям’і Рамуальда Райса. Гэта канфлікт памяці, і ў гэтай справе нас чакае яшчэ шмат працы».
У размове з «Нівай» Анджэй Завістоўскі, сябра журы з пяці членаў, а заадно дырэктар Бюро грамадскай адукацыі ІНП заявіў:
— Ва ўсёй гэтай гісторыі, звязанай з намінацыяй рэпартажу Валянціны Лаеўскай, не рэпартаж быў атакаваны. Напад быў персаналізаваны, накіраваны непасрэдна на аўтарку, пры тым за пытанні, якія не падлягалі ацэнцы перадач, заяўленых на кон курс. Сярод тых, хто атакаваў, ніхто не звярнуўся з лістом з просьбай пра каментар, стаўленне, або тлумачэнне.
Уся атака пачалася на сайце «Pra wy.pl», а за тым у выданні «Warszawska Gazeta» Роберта Віт-Вырасткевіча, злоўленага на тым, як выносіў акты Інстытута нацыянальнай памяці, якому па гэтай прычыне два гады таму пракуроры паставілі абвінавачанне. Нагадаў пра гэта «Ніве» вядомы правы аглядальнік Цэзары Гмыз:
— Віт-Вырасткевіч мае судзімасць за крадзеж дакументаў з ІНП.
Хацеўшыя захаваць сваю ананімнасць працаўнікі ІНП сказалі адназначна, што перадача Валянціны Лаеўскай ― цытую іх да клад на ― «posłużyła, żeby po raz kolejny uderzyć w IPN i to jest taka zemsta na IPN Wita Wyrostkiewicza».
Анджэй Завістоўскі адзначае:
— Мне здаецца, што спадарыня Лаеўская была выкарыстана інструментальна тымі, хто хоча ўдарыць у ІНП. Ніхто ў гэтым нападзе не адносіцца да ядра, значыць, да перадачы. Атака накіравана асабіста на спадарыню Лаеўскую і ІНП. Сама перадача не была апісана. Але ў гэтых атаках апынулася, напрыклад, імя маёра „Лупашкі”, што спадарыня Лаеўская прыніжае гэты сімвал. Тым часам, гэтая постаць не паяўляецца ў яе перадачы. Уся гэтая атака са шкодай для тэмы і конкурсу, які папулярызуе гісторыю на розных узроўнях.
Прысутны на цырымоніі ўзнагароджання ІНП старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў Тамаш Суліма, таксама руплівы назіральнік сацыяльных сетак у кантэксце забойстваў атрадаў „Бурага” на праваслаўным насельніцтве:
«Увесь „сыр бор” узнік праз тыдзень пасля намінацыі рэпартажу Валі Лаеўскай пасля першай публікацыі Роберта Віт-Вырасткевіча на сайце «Prawy.pl». Па прынцыпе «капіяваць уставіць» яе распаўсюдзілі і ў іншых сродках масавай інфармацыі. Я думаю, што гэта маргінальнае. Цешымся, што сярод 75 заяўленых перадач перадача была заўважана, і таксама тэма, пра якую яна распавядае.
Валянціна Лаеўская ў кулуарах цырымоніі сказала:
«Той факт, што мой рэпартаж быў намінаваны, і як бы ні было, набыў вядомасць дзякуючы правым СМІ, што пашырае кола людзей, якія даведаюцца пра падзеі, пра якія расказвае, і можа яны падумаюць, што на самой справе адбылося. Мабыць, хтосьці сам схоча наведаць Заляшаны і навакольныя вёскі, паслухаць людзей, падумаць што на самой справе там адбылося, тым больш, што 29 студзеня 2016 г. будзе круглая 70-я гадавіна трагічных падзей. Пакуль ніхто не схіліўся над болем жыхароў Заляшанаў, Заняў, Шпакоў і іншых навакольных вёсак. Гэта цяжкія тэмы і я разумею людзей, якія абураюцца, якім гэта балюча, але трэба пераадолець іх. Мой рэпартаж з’яўляецца адным з тых крокаў, які павінен быў дапамагчы ў гэтым пераадольванні. Гэта новае адкрыванне гісторыі, у якой не ўсё адназначнае.
Партал „Prawy.pl” адмовіў Валянціне Лаеўскай апублікаваць тлумачэнні. Да выхаду гэтага нумара „Нівы” не было таксама ніякага адказу ані кіруючых парталам „Prawy.pl”, ані „Варшаўскай газетай” на лісты, у якіх падобныя патрабаванні вылучыла Радыё Рацыя адразу пасля публікацыі Роберта Віт-Вырасткевіча (іх змест апублікаваны у 48-м нумары тыднёвіка «Ніва»).
У рамках трохдзённага святкавання 15-й гадавіны Інстытута нацыянальнай памяці, ва ўніверсітэце ў Белатоку адбылася між іншым дыскусія з нагоды прэзентацыі агульнапольскага даследчага праекта пад назвай „Апарат бяспекі ў адносінах да нацыянальных меншасцяў” з удзелам прафесараў Яраслава Сырныка (ІНП Вроцлаў, які адказвае за праект), Алега Латышонка (Універсітэт у Беластоку), Кшыштафа Сыховіча (ІНП Беласток) і Войцеха Сляшынскага (УуБ). Была прадстаўлеа таксама апошняя кніга Беластоцкага аддзела ІНП «Urząd Bezpieczeństwa w województwie białostockim 1944-1956. Z badań nad strukturą i działalnością aparatu represji», напісаная пад рэдакцыяй Марціна Маркевіча. Пра гэтыя падзеі ― чытайце у 50-м нумары тыднёвіка «Ніва».
Мацей Халадоўскі, тыднёвік «Ніва»`
* * *
Змест абвяржэння, якое накіраваў галоўнаму рэдактару „Варшаўскай газеты” галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа з патрабаваннем надрукаваць яго на старонках узгаданага вышэй тыднёвіка. Падобны зварот быў накіраваны ў інтэрнэт-сайт prawy.pl. Спадарыня Валянціна Лаеўская накіравала свае прыватныя патрабаванні ў адрас гэтага сайта і газеты. Партал „Prawy.pl” адмовіў Валянціне Лаеўскай у просьбе апублікаваць тлумачэнні. „Gazeta Warszawska” адмовіла Беларускаму Радыё Рацыя ў публікацыі абвяржэння.
Białystok, dnia 19.11.2015
SPROSTOWANIE
Niniejszym, na podstawie art. 31a ust.1 ustawy z dnia 28 stycznia 1984r. prawo prasowe (Dz.U. 1985 r. nr 5 poz. 24 z późn. zm.), wzywam redaktora naczelnego Warszawskiej Gazety do niezwłocznego zamieszczenia na portalu warszawskagazeta.pl oraz w najbliższym wydaniu Warszawskiej Gazety sprostowania nieścisłych i nieprawdziwych wiadomości, zawartych w tekście autorstwa Roberta Wita Wyrostkiewicza znajdującego się̨ pod linkiem http://www.warszawskagazeta.pl/kraj/item/2749-tylko-u-nas-skandaliczna-nominacja-ipn-za-donos-na-zolnierzy-wykletych opublikowanym dnia 6 listopada 2015 r. oraz w artykule pod tytułem „Ostatnia kompromitacja IPN”, o następującej treści:
„W dniu 6 listopada 2015 r. na stronach internetowych www.warszawskagazeta.pl oraz w wydaniu Warszawskiej Gazety z 6-12 listopada 2015 r. opublikowane zostały artykuły pod tytułem „Tylko u nas! Skandaliczna nominacja IPN za donos na żołnierzy wyklętych” oraz „Ostatnia kompromitacja IPN”, w których znalazły się nieścisłe i nieprawdziwe informacje na temat Walentyny Łojewskiej. Nie jest prawdą, iż Walentyna Łojewska, nominowana do nagrody IPN w konkursie na Audycję Historyczną Roku, propaguje w swojej działalności zawodowej i prywatnej treści komunistyczne oraz że jest jej „bliżej do ideałów Komunistycznej Partii Zachodniej Białorusi, niż do idei suwerennej Polski, wolnej od bolszewickich morderców”. Nie są również prawdziwe stwierdzenia, że Walentyna Łojewska „niemal etatowo zajmuje się opluwaniem Żołnierzy Wyklętych”, szkaluje imię Zygmunta Szendzielarza „Łupaszki” oraz Romualda Rajsa „Burego” i w związku z tym nie powinna być brana pod uwagę przy tego typu nominacjach. Walentyna Łojewska jest dziennikarką i reportażystką Białoruskiego Radia Racja, która sumiennie i rzetelnie, zgodnie z etyką zawodową, dokumentuje wspomnienia Białorusinów zamieszkujących ziemie polskie. Reportaż pod tytułem „Wciąż ich widzę” nominowany do nagrody IPN w kategorii „Historia lokalna”, został zrealizowany zgodnie ze sztuką montażu tego typu produkcji, nie zawiera jej osobistych przekonań jako autorki, a jedynie przekazuje ustami bohaterów ich wspomnienia, oceny i odczucia, związane z prześladowaniami Białorusinów w latach powojennych. Odmienne zdanie redakcji Warszawskiej Gazety na temat wydarzeń historycznych, do których dochodziło po zakończeniu II wojny światowej na ziemiach wschodnich nie daje redakcji prawa do personalnego ataku na autorów publikacji przedstawiających te wydarzenia w innym świetle. Nie może stać się także podstawą do poddawania w wątpliwość prawa innych dziennikarzy i historyków do samodzielnego badania przeszłości i zakazu opisywania uzyskanych przez nich w trakcie prac badawczych wyników. Przypisywanie Walentynie Łojewskiej, jako autorce reportażu, określonych intencji i cech oraz oskarżanie jej o propagowanie komunizmu na podstawie tematyki jej publikacji, jest naruszającym jej dobra osobiste nadużyciem, za które redakcja Warszawskiej Gazety przeprasza.”
Zgodnie z art. 32 ust. 1 ustawy Prawo Prasowe, niniejsze sprostowanie powinno zostać zamieszczone – bez skrótów i zmian – na stronach internetowych Warszawskiej Gazety w terminie 3 dni roboczych od dnia otrzymania sprostowania, zaś w wersji drukowanej – w najbliższym przygotowanym do druku numerze.
Prezes Zarządu, Redaktor Naczelny Eugeniusz Wappa