«Саратаў» не ўзняў гасцявы сцяг Турцыі праплываючы Басфор
Вялікі дэсантны карабель расейскага Чарнаморскага флоту «Саратаў» на шляху ў Сірыю праплыў праліў Басфор не ўздымаючы традыцыйнага «гасцявога» сцягу Турцыі, што заўсёды робяцца ў знак пашаны да краіны, у водах якой праплывае карабель, — паведамляюць расейскія СМІ.
FLOT's Saratov 150 crossing the bosphorus southbound against strong reverse current & without courtesy TR flag pic.twitter.com/KHwWuccvts
— alper boler (@alperboler) December 2, 2015
«Саратаў» накіроўваецца з грузам у сірыйскі порт Тартус, дзе знаходзіцца база матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМС Расеі.
Saratov 150 had to sharply manoeuvre in the lower Bosphorus due to strong winds causing reverse & cross currents pic.twitter.com/lMhtOxtFYe
— Yörük Işık (@YorukIsik) December 2, 2015
Узаемадачыненні паміж Масквой і Турцыяй рэзка пагоршыліся пасля таго, як Турцыя знішчыла расейскі СУ-24, які паводле Анкары парушыў паветраную прастору на турэцка-сірыйскай мяжы. Расейскае Міністэрства абароны заявіла, што лічыць гэты акт праявай варожасці з боку Турцыі, да таго ж Расея адказала на гэтую падзею шэрагам эканамічных санкцыяў супраць Турцыі.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn.24