Надзея Скардзіна — 6-я ў індывідуалцы ў Эстэрсундзе



Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 6-е месца ў індывідуальнай гонцы на 15 км Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.

Пераможцам стала Даратэя Вірар, другой фінішавала францужанка Мары Дарэн Абэр, а ўкраінка Алена Підгрушна фінішавала трэцяй.

Надзея Скардзіна правяла гонку, не дапусціўшы промахаў на чатырох агнявых рубяжах, але прайграла пераможцы больш за хвіліну. Анастасія Дубарэзава, якая таксама страляла дакладна, паказала 12-ы час, Ірына Крыўко фінішавала на 22-м месцы, Надзея Пісарава стала 50-й, Дар’я Юркевіч апынулася на 59-м радку, а  Крысціна Ільчанка прыбегла 69-й.

5 снежня на этапе Кубка свету пройдуць жаночы і мужчынскі спрынты.