Андрэй Хадановіч атрымае польскую прэмію



Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч атрымае прэмію Польскага ПЭН-клуба за пераклады польскай паэзіі.

7-га cнежня ў Варшаве, у Каралеўскім замку, адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 90-годдзя Польскага ПЭН-клуба. На гэтай імпрэзе будзе і ўзнагароджанне прэміямі замежных перакладчыкаў за пераклады польскай літаратуры.

Сёлета прэміямі Польскага ПЭН-клуба будуць узнагароджаныя тры замежныя перакладчыкі, сярод іх беларус Андрэй Хадановіч. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, выкладчык, літаратар і спявак Андрэй Хадановіч перакладае з францускай, ангельскай, расейскай і ўкраінскай. Шмат перакладае і з польскай мовы – ад Адама Міцкевіча да маладых паэтаў.

Паводле svaboda.org