Маленькія французскія камедыі на слонімскай сцэне



У Слонімскім драматычным тэатры адбылася здача новага спектакля “Грошы ці каханне” па аднаактных п’есах французскіх драматургаў П’ера Барыйе, Жан-П’ера Грэдзі, Марсель Берк’е-Марынье і Гі Абекасіс. Спектакль паставіла малады рэжысёр тэатра Ірына Бурак.

Спектакль, як і п’есы, аб’яднаныя адной сюжэтнай лініяй – Ён, Яна, зноў Ён і, вядома ж, грошы. Але нязменна ў знаёмым трохкутніку прысутнічае і нейкі невядомы фактар. А менавіта: які кошт за сваё каханне заплоцяць героі? Нехта спрабуе пераступіць праз труп, вырашыўшы забіць свайго надакучлівага мужа, а нехта імкнецца разыграць гэта самае забойства, але Яго Вялікасць Выпадак стварае свае папраўкі ў сцэнарый. А героям трэцяй мініяцюры лёс прапануе свой кошт за каханне – лакмусавую паперку для праверкі шчырасці пачуццяў. Ці каштуе каханне нейкага жыцця? І, наогул, колькі каштуе каханне? Аказваецца, што яно каштуе столькі, колькі вы падрыхтаваныя за яго заплаціць.

Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць вядучыя артысты тэатра Сяргей Яўменаў, Сяргей Фурса, Вікторыя Міхальчык, Віталь Спасюк, Юлія Чурыла.

Пра ўсё гэта гледачы ўбачаць у новым спектаклі “Грошы ці каханне” на сцэне Слонімскага драмтэатра. Першая прэм’ера гледачоў чакае ўжо ў снежні.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.