Забарону беларускай „малочкі” адтэрмінавалі



Расея вырашыла не забараняць пастаўкі беларускай “малочкі”. Пастаўкі прадукцыі пяці беларускіх малочных заводаў у Расею ад 7-га снежня прыпыняцца не будуць. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў. Рашэнне пра адтэрміноўку Рассельгаснагляд прыняў па просьбе беларускага боку. Вядома, што 7-8 снежня ў Маскве пройдуць перамовы па гэтым пытанні. Беларускі бок падасць расейскім калегам дадатковыя матэрыялы пра ліквідацыю раней выяўленых на прадпрыемствах парушэнняў.

Беларускае Радыё Рацыя