Святлана Алексіевіч накіравалася ў Стакгольм



Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, якая стала нядаўна нобелеўскім лаўрэатам, сёння накіравалася ў Стакгольм для ўдзелу ў нобелеўскіх ўрачыстасцях. Яны пройдуць з 6 па 12 снежня, піша агенства БелаПАН. 10 снежня ў Стакгольме і Осла ўручаць Нобелеўскія прэміі за дасягненні ў розных галінах дзейнасці – ад медыцыны да літаратуры.

Alieksijevicz

Alieksijevicz2

Напярэдадні цырымоніі, 7 снежня, усе лаўрэаты, у тым ліку і Алексіевіч, выступяць з так званай «Нобелеўскай мемарыяльнай лекцыяй». Гэта з’яўляецца абавязковай умовай нобелеўскага камітэта. Па выніках кожны даклад публікуецца Нобелеўскім фондам у адмысловым томе.

Вядома, што беларускія дзяржаўныя тэлеканалы не плануюць трансляваць ўручэнне Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі. Разам з тым паглядзець на гэтую падзею можна будзе ў інтэрнэце.

Фота svaboda.org