Яўген Цуркін заваяваў срэбраны медаль чэмпіянату Еўропы



У Ізраілі працягваецца чэмпіянат Еўропы па плаванні на кароткай вадзе. Беларус Яўген Цуркін на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем заваяваў срэбра. Золата ва ўкраінца Андрэя Говарава, тройку прызёраў замкнуў расеец Аляксандр Папкоў. Яшчэ адзін беларус Павел Санковіч заняў 5-е месца.