Расейскаму праваабаронцу забаранілі ўезд у Беларусь
Неўязным у Беларусь стаў расейскі праваабаронца, юрыст, намеснік старшыні Крымскай палявой місіі па правах чалавека Дзмітрый Макараў. Пра гэта інфармуе Цэнтр журналісцкіх расследаванняў са спасылкай на праваабаронцу Вікторыю Громаву.
Паводле яе інфармацыі, Макараў праз Менск следаваў транзітам. „Некалькі хвілін таму Дзмітрыю Макараву памежнікі слаўнага горада Менска паведамілі, што ён неўязны ў Беларусь. Пляснулі штамп у пашпарт без тлумачэння прычын. У Менску ў яго была перасадка. Больш межаў добрых і розных!”, — напісала Громава ў сябе ў фэйсбуку.