Бельская народная мода



Модны паказ прайшоў у бельскай Ратушы. Былі прадэманстраваны калекцыі дзіцячай вопраткі і адзення для дарослых.

DSC_3313

“Імкнемся пераканаць маладых людзай, што народная вопратка, народнае рукадзелле – гэта цікавая і модная справа,” – кажа дырэктарка бельскага музея Аліна Дэмбоўская:

– Варта ведаць, як нашы бацькі і дзяды жылі, як стваралі вопратку: як была пашыта іх кашуля, як быў вышыты ручнік. І мы прысвяцілі шмат часу і сіл, каб функцыя ручніка, значэнне вышыўкі і сімволікі былі пераказаны наступным пакаленням, а не адышлі ў нябыт.

Паказ народнай моды прайшоў у рамках падвядзення вынікаў праекта, галоўнай тэмай якога з’яўляўся народны ручнік. У яго межах прайшоў шэраг этнаграфічна-пластычных майстар-класаў, а паўдзельнічалі ў занятках больш за 400 дзетак.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара