У Сірыі забіты беларус, які ваяваў за „Ісламскую дзяржаву”?



Цяпер можна пэўна сцвярджаць, што на баку тэрарыстаў з так званай „Ісламскай дзяржавы” ваююць і беларусы. Труп першага з іх, грамадзяніна нашай краіны Дзяніса Васільева быў знойдзены ў Сірыі апалчэнцамі курдскіх узброеных атрадаў „Пешмерга”, якія вядуць барацьбу супраць ісламскіх тэрарыстаў, перадае by24.org са спасылкай на курдскае выданне Kurdish Daily News.

Пра тое, што забіты тэрарыст грамадзянін Беларусі, зусім нескладана здагадацца па яго дакументах. Імя і прозвішча ў іх запісаныя як Dzianis Vasilyeu – гэта тыповая лацінская транскрыпцыя беларускай мовы. Абсалютна відавочна, што іх проста перапісалі з беларускага нацыянальнага пашпарта.

ІД

Дакументам, па якім атрымалася ўсталяваць нацыянальнасць забітага баевіка, стала карта, якая дае права на пражыванне і працу ў аўстрыйскім горадзе Брэгенц. Мяркуючы па даце выдачы пасведчання, яшчэ ў снежні 2012 года грамадзянін Беларусі перабраўся на жыхарства ў Аўстрыю. А 1 снежня 2015 года ў дакумента скончыўся тэрмін дзеяння. Які час Дзяніс Васільеў паспеў паваяваць ў ІДІЛ, пакуль невядома.

Акрамя таго, у іншых дакументах баевіка значыцца, што нарадзіўся ён 9 жніўня 1982 у Гародні.

2

Таксама сярод рэчаў знішчэнні тэрарыстаў выяўленая візітоўка стамбульскай гасцініцы May Hotel. На гэтым кавалку паперы (відавочна, уласнай рукой забітага) зроблены надпіс шарыкавай ручкай на рускай мове. Гэта сведчыць аб тым, што ў Сірыю беларускі баявік так званай „Ісламскай дзяржавы” патрапіў праз суседнюю Турцыю.

3

Яго асоба гарантавана зацікавіць беларускія спецслужбы, якім будзе вельмі важна высветліць, ці не працуюць на тэрыторыі нашай краіны вярбоўшчыкі ІДІЛ.