Расейская правакацыя ў праліве Басфор



Турцыя абвінаваціла Расею ў правакацыі.

Менавіта так акрэсліў Стамбул паводзіны расейскага жаўнера на палубе расейскага карабля, які трымаў на плячы пераносны зенітна-ракетны комплекс (ПЗРК), калі карабель праплываў праліў Басфор у Стамбуле 5 снежня.

Турэцкі тэлеканал NTV паказаў здымкі жаўнера па палубе дэсантнага карабля «Цезарь Куников» з ПЗРК у руках. Паведамлялася, што карабель плыў у Сірыю.

653900b2-01ce-4d84-8c40-33d3665e79a1

turcj_zln_625

Кіраўнік турэцкага МЗС Мэўлют Чавушаглу 6 снежня сказаў журналістам, што «дэманстрацыя расейскім жаўнерам ПЗРК падчас праходу расейскага карабля праз Басфор — гэта правакацыя» Чавушаглу папярэдзіў, што турэцкі бок «адкажа належным чынам, калі заўважыць небяспечную сітуацыю».

Гэта не першае за апошнія дні расейская “правакацыя” у праліве Басфор. 2 снежня дэсантны карабель Чарнаморскага флоту «Саратов» праплыў праз Басфор не ўзняўшы на шляху ў Сірыю праплыў Басфор не ўздымаючы традыцыйнага «гасцявога» сцягу Турцыі, што заўсёды робяцца ў знак пашаны да краіны, у водах якой праплывае карабель.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn24