У Берасці збіраюць подпісы ў абарону ракі Мухавец



У Берасці распачалі збор подпісаў у абарону ракі МУхавец.  Актывісты кампаніі “Гавары праўду” выступаюць супраць прыватызацыі часткі берагу, якую мясцовая ўлада здала прыватнаму ўласніку ў арэнду. Яны перакананыя, што адзіным гаспадаром Мухаўца могуць быць толькі беларускія грамадзяне, кажа  актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі:

– Пачынаем такую самую якасную і самую працаёмкую частку кампаніі ў абарону ракі Мухавец – гэта збор подпісаў. Подпісы будзем збіраць рознымі шляхамі, безумоўна на офісе тых арганізацый, якія падтрымалі гэтую кампанію: “Гавары праўду”, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Свабодны прафсаюз, праваабаронцы з Беларускага Хельскінскага камітэта – гэта звычайныя рыбакі і звычайныя жыхары нашага горада і ў цэлым вобласці.

Актывісты ўпэўненыя, што арэнда часткі берагу ракі – супярэчыць дзеючаму заканадаўству, а таксама незаконны адлоў рыбы ў ёй можа стаць прамым парушэннем Закона “Аб ахове навакольнага асяроддзя”.

Беларускае Радыё Рацыя