Студэнты: Людзям не даюць магчымасці выказаць свой пратэст



Студэнты несталічных навучальных устаноў падтрымліваюць удзельнікаў студэнцкага маршу, які прайшоў у Менску. Маладзёны правялі марш, патрабуючы адмены платных пераздач і патрабуючы рэальнага студэнцкага самакіравання.

Паводле моладзі, правядзенне акцыі вымусілі абставіны. А спроба пакараць удзельнікаў акцыі – гэта непрыгожая дэманстрацыя сілы з боку кіраўнікоў ВНУ, кажуць маладыя людзі:

– Проста з нас выцягваюць грошы. Студэнты выразілі свой пратэст дзеяннем рэктара, які прымаў нейкія рашэнні не звязваючыся са студэнцкім самакіраваннем. Людзям не даюць магчымасці выказаць свой пратэст. У любых акцыях буду прымаць удзел, мне не падабаецца тое, што адбываецца ў маёй краіне, я хачу жыць у нармальнай краіне.

– Дрэнна, што людзям не даюць выражаць свой пункт гледжання.

– Я салідарны са студэнтамі таму, што яны маюць права на мірны пратэст, як мінімум мірны пратэст. Яны спрабуюць канструктыўна вырашыць гэту праблему, якая існуе.

Многія студэнты несталічных навучальных устаноў гатовыя ў будучым далучыцца да пратэстаў, калі з’явіцца такая патрэба.

Беларускае Радыё Рацыя