У Гародні з’явіліся „жывыя” дарожныя знакі
Фатограф Ян Хведчын і стыліст Вольга Ко, пры падтрымцы Дзяржаўтаінспекцыі Гародні, прадставілі фотапраект «Жывыя знакі».
Асаблівасцю праекта з’яўляецца тое, што ў ролі знакаў выступілі прафесійныя танцоры. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да захавання тых правілаў ПДР, парушэнне якіх нясе найбольш цяжкія наступствы.
«Мы замянілі сімвалы на знаках жывымі людзьмі, каб паказаць, што выкананне правіл ПДР – гэта не пустая фармальнасць, а неабходнасць, якая ратуе жыцця» – кажа фатограф Ян Хведчын.
«Мастацтва можа не толькі забаўляць, але і ратаваць, – лічыць аўтар праекта, стыліст Вольга Ко. – І калі хоць адзін кіроўца пасля нашай працы перастане парушаць правілы дарожнага руху – я буду лічыць сваю працу выкананай».
Цягам 2015 года ў выніку аварый на дарогах Гарадзенскай вобласці загінулі або пацярпелі амаль 500 чалавек.
Фота gaigrodno.by