Валер Карбалевіч: Кампраміс магчымы, калі Кіеў і Масква пойдуць на саступкі
Сустрэча лідараў Мытнага саюзу Уладзіміра Пуціна, Нурсултана Назарбаева і Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам з ўдзелам высокіх прадстаўнікоў Еўразвязу – галоўным чынам будзе датычыць дасягнення міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.
Хаця раней заяўлялася, што датычыць яна будзе перш за ўсё пытанняў, звязаных з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ ды энергетычнай бяспекі. Не абазначае гэта, што лідары Мытнага Саюзу спадзяюцца на сяброўства Кіева ў адной прасторы з Масквой, Менскам і Астаной лічыць палітоляг Валер Карбалевіч:
– Для Лукашэнкі ўступленне ў Еўразійскі саюз невыгадны, бо ўсе асноўныя датацыі Расеі будуць ва Украіне. У гэтым Саюзе Україна будзе канкурэнтам Беларусі за расейскія датацыі. Калі стаяў Майдан Пуцін паабяцаў Украіне 15 мільярдаў даляраў. Для Беларусі гэта фантастычная сума. Расея хоча, каб Україна была чальцом Еўразійскага Саюзу, але і Расея разумее, што цягнік сыйшоў.
Прэзідэнты Украіны і Расеі пацвердзілі свой удзел у перамовах у Менску 26 жніўня пры ўдзеле высокапастаўленых прадстаўнікоў ЕЗ і кіраўнікоў Беларусі ды Казахстану.
Па выніках кансультацый кіраўнікоў дзяржаваў Мытнага саюза і Украіны, якія праходзілі на працягу апошніх некалькіх тыдняў, прынята рашэнне пра правядзеньне 26 жніўня ў Менску сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Расеі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага звязу.
Канкрэтных вынікаў гэтай сустрэчы чакаць нельга, аднак важна што сустрэча адбудзецца на найвышэйшым ўзроўні лічыць палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
– Па-першае, калі Пуцін хацеў бы стварыць сапраўды незалежную дзяржаву Наваросія, то ён бы ўжо гэта зрабіў бы. Расея не ўвяла войскі рэальна, публічна, толькі так – падтрымлівае. Расея не прызнала Наваросіі, ці незалежнасць гэтых дзвюх утварэнняў – Данецкай і Луганскай рэспублік. Расея сёння можа пагадзіцца на тое, што гэтыя дзве тэрыторыі захаваліся ў складзе Украіны. Пытанне толькі: у якім статусе. Расея сёння хоча атрымаць вялікую аўтаномію для гэтых двух рэгіёнаў. І за гэта Расея будзе змагацца.
На сустрэчы кіраўнікоў краінаў Мытнага саюза, Украіны і прадстаўнікоў ЕЗ 26 жніўня ў Менску плануецца абмеркаваць тры асноўныя тэмы – асацыяцыю Украіны з ЕЗ, аднаўленне трохбаковых перамоў па газе і сітуацыю на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Шанталь Х’юз на брыфінгу ў Бруселі.
“Злучаныя Штаты Амерыкі лічаць станоўчым крокам сустрэчу ў фармаце Мытны саюз – ЕЗ – Украіна, якая запланаваная 26 жніўня ў Менску”, – заявіла намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Мэры Харф.
„Відавочна, што ў гэтай сітуацыі неабходны дыялог, бо сітуацыя павінна вырашыцца мірным шляхам „падмацоўваць словы дзеяннямі” павінны ўсе бакі, канфлікту.
Тым не менш Расею яна вылучыла асобна, бо РФ, паводле слоў Харф, з’яўляецца „адзіным бокам канфлікту, які пасылаў зброю і байцоў на тэрыторыю іншай краіны”, таму „пытанне дээскалацыі канфлікту ляжыць на іх”. „Мы гаварылі пра гэта з самага пачатку”, – дадала намеснік прэс-сакратара Дзярждэпа ЗША. На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча кампраміс магчымы, калі і Кіеў і Масква пойдуць на саступкі:
– На гэтым полі афіцыйны Кіеў таксама гатовы на кампраміс, каб атрымаць мір шляхам нават пэўных саступак у плане большай аўтаноміі для гэтых рэгіёнаў.
Інфармацыю пра менскую сустрэчу 26 жніўня, напярэдадні пацвердзілі ў Кіеве, Маскве, Менску і Бруселі. ЕЗ на сустрэчы маюць прадстаўляць – еўракамісар па пытаннях бяспекі і знешняй палітыкі Кэтрын Эштан, адказны за энергетыку віцэ-старшыня Еўракамісіі Гюнтэр Этынгер і камісар па справах гандлю Карл дэ Гухт.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя