Крым адмовіцца ад паставак украінскай электрычнасці?
Прэзідэнт Расеі даручыў апавясціць украінскія ўлады пра адмову Крыма ад украінскай электраэнергіі, перадае Газета.Ru.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што ўкраінскім уладам належыць паведаміць пра гэтае рашэнне загадзя. Па яго словах, ад украінскага электрычнасці Крым адмовіцца тады, калі будзе наладжана работа энергамаста з Кубані ў Крым.
„Нельга дапусціць, каб у нас былі кантракты на пастаўку электраэнергіі з Украіны ў Крым, калі нам гэта будзе не трэба”, – заявіў Пуцін.
Пры гэтым, па дадзеных урада, ніякіх кантрактаў на бягучы момант з украінскімі ўладамі няма. Нягледзячы на гэты факт прэзідэнт усё роўна папрасіў паведаміць украінскіх калегаў загадзя.
„Каб нікога не ставіць у цяжкае становішча і загадзя ўсіх папярэдзіць, што з такога-то часу электраэнергія нам наогул не патрэбна”, – заявіў Пуцін.
Раней паведамлялася, што Крым не зможа адмовіцца ад электрычнасці з Украіны.