У Віцебску хочуць аднавіць знішчаны каталіцкі храм
Значная ўвага ў 2015 годзе надзялялася ўрэгуляванню маёмаснага статусу нерухомасці Касцёла і інжынернай ацэнцы стану будынкаў. Пра гэта паведаміў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч падчас прэс-канферэнцыі ў Віцебскай катэдры.
І, як зазначыў Алег Буткевіч, Міністэрства культуры падтрымала ідэю адбудовы касцёла Святога Антонія ў Віцебску. Ён знаходзіўся на Ратушнай плошчы і быў зруйнаваны ў 1940-я гады. На дадзены момант Касцёл распаўсюджвае інфармацыю пра архітэктурны ансамбль раней знішчанага храма.
– Справа вяртання гэтага будынку патрабуе згоды ўладаў – і не толькі мясцовых, але і рэспубліканскіх, і мы робім усё магчымае, каб гэты праект мог прайсці на самым вышэйшым узроўні. Мы жывём гэтай надзеяй і молімся, каб гэты прыгожы храм зноў знайшоў сваё месца там, дзе ён калісьці стаяў.
Напрыканцы прэс-канферэнцыі біскуп Алег Буткевіч падзяліўся з журналістамі аплаткам і павіншаваў прысутных з надыходзячым святам Божага нараджэння. А таксама падараваў журналістам канцылярскія прыналежнасці з выявай касцёла Святога Антонія і пажадаў поспехаў на творчай ніве.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара