Колькі падаткаў заплаціў Пятро Прашэнка?
Стала вядома, колькі падаткаў сплаціў украінскі прэзідэнт Пятро Прашэнка за перыяд з 2012 па 2014 год. Пра гэта паведаміў украінскі выпуск часопіса “Forbes”.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Афіцыйная зарплата ўкраінскага прэзідэнта – 9296 грыўняў, што, паводле курса Нацбанка Украіны, складае каля 368 даляраў. Але галоўная крыніца прыбыткаў Пятра Парашэнкі – не прэзідэнцкая зарплата, а ўласны бізнэс. Гэта кандытарскі холдынг “Rashen”, а таксама значныя сегменты ва ўкраінскім аўтамабілебудаўніцтве, вытворчасці шклу, крахмалу, акумулятараў. Да таго ж, Пятру Парашэнку належыць папулярны “5 канал”, а таксама долі ў медыях Львова, Трускаўца і Адэсы.
З усіх прыбыткаў Пятром Парашэнкам сплачана падаткаў 18 мільёнаў грыўняў, што складае каля 706 тысяч даляраў.
Больш за Пятра Парашэнку заплацілі падаткаў толькі данецкі алігарх Рынат Ахметаў – 380 мільёнаў грыўняў, што складае 14 мільёнаў 900 даляраў, і Барыс Калеснікаў, яшчэ адзін данецкі алігарх і былы паплечнік Януковіча, які сплаціў у казну каля 165 мільёнаў грыўняў, то бок 6 мільёнаў 470 тысяч даляраў.
Колькі сплачвае падаткаў Аляксандр Лукашэнка, а таксама беларускія высокапасадоўцы, ніколі не паведамлялася.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.bigmir.net