Расеі не стае грошай на дапамогу Беларусі
Беларусь перажывае праблемы ў эканоміцы і галоўным інтарэсам для яе становіцца паляпшэнне стасункаў з мэтай эканамічнага развіцця. Беларусі патрэбны сродкі. Звачайна Расея пазычала грошы, але зараз у Расеі грошай не засталося, – лічыць спецпрадстаўнік Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрляндаў па Усходнім Партнёрстве Дзірк Ян Коп:
– Відаць, што Беларусь будзе вымушана болей спадзявацца на Міжнародны валютны фонд. А МВФ перад тым, як даць крэдыт, канешне ж, вылучыць акрэсленыя ўмовы – рэформы ў прамысловасці і спосабах вядзення бізнесу ў краіне, у якой дзяржава дагэтуль адказвае (па большай частцы) за эканамічны курс. Тым часам досвед паказвае, што ў краінах, якія належалі да гэтай катэгорыі, а сёння з’яўляюцца часткай Еўразвяза, дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі не прыносіць росквіту, даўгалецця, здароўя і шчасця людзям. Час рухацца далей.
Калі Лукашэнка сур’ёзна накіраваны на паляпшэнне адносінаў з ЕЗ, яму пойдуць насустрач. Аднак мы не можам палепшыць эканамічныя адносіны без паляпшэння ў сферы правоў чалавека ў Беларусі, – дадае нідэрляндскі пасол Дзірк Ян Коп.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Сінадальнага інфармацыйнага аддзела УПЦ