У прыватным музеі побыту Гародні – калядная экспазіцыя
Больш 2-х тысячаў калядных паштовак выставіў уласнік прыватнага музея побыту Гародні Януш Паруліс. На маленькіх плошчах музея, што на вуліцы Лермантава – былой Базыліянскай, экспазіцыя ўключае не толькі паштоўкі, але таксама елачныя аздобы мінулых гадоў, якія знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Януша Паруліса.
Нягледзячы на тое, што час паштовак адыходзіць, а замяняюць яго тэлефон і інтэрнэт, фізічнае адчуванне віншавальнай паштоўкі нішто не заменіць, кажа Януш Паруліс.
– Выстава прысвечана святу Хрыстовага нараджэння і Новаму году. Гэта зроблена для таго, каб школьнікі, якія вывучаюць у школах прадмет “Гродназнаўства”, а гісторыя Гародні звязана са святкаваннем Нараджэння Хрыстовага і Новага года, маглі пазнаёміцца з былымі традыцыямі. Існавалі адмысловыя традыцыі і ў маёй сям’і. Рыхтаваліся да свята сур’ёзна, можна сказаць за некалькі месяцаў.
У музей можна трапіць у кожны дзень. Дарэчы будынак, дзе размешчаны музей побыту Гародні, славуты тым, што ў ім жылі ў свой час літаратар Аляксей Карпюк, а таксама Станіслаў Жыўна, заснавальнік музею прыроды.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя