У Слохах Анапольскіх асвяцілі царкву ў гонар святой Марыі Магдаліны



Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава асвяціў царкву ў Слохах Анапольскіх, што каля Сямятыч на Падляшшы. Патронам святыні абраная святая роўная апосталам Марыя Магдаліна, мошчы якой ад суботы знаходзяцца ў Польшчы.

sw Maryja Magdalina

“Ніхто не спадзяваўся, што ў час асвячэння ў царкве знаходзіцца будуць мошчы Той, у чый гонар пабудаваны храм,” – кажа айцец мітрат Андрэй Якімюк:

– Я, будучы ў снежні мінулага года на святой гары Афон, даведаўся, што браты манастыра атрымалі запрашэнне прыехаць у Польшчу і прывязуць туды мошчы святой. Я зразумеў, што гэта тычыцца і мяне. У Бога не бывае выпадковасцяў. У яго адбываецца ўсё па ягоным плане.

Царква ў Слохах Анапольскіх належыць прыходу Святых Пятра і Паўла ў Сямятычах.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара