Чарговы суд над удзельнікам акцыі ў Свіслачы
У Лідскім раённым судзе пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Вітольда Ашурка, які ўдзельнічаў у акцыі ўшанавання братоў Каліноўскіх у Свіслачы. Яго вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
З Ліды паведамляе наш карэспандэнт:
– Суддзя запытаў, ці ўдзельнічаў Ашурак у гэтым мерапрыемствеі, ці выкарыстоўваў незарэгістраваную сімволіку і ці парушаў ён парадак сваім удзелам у гэтай акцыі. Ашурак адказаў, што ўдзел у гэтай акцыі не можа быць парушэннем парадку, бо ўсё праводзілася цывільна без усялякіх парушэнняў.
Сённяшняе паседжанне завершылася, праз тыдзень актывіста ізноў выклічуць у суд. На гэтым паседжанні будуць прысутнічаць сведкі – міліцыяніы Свіслацкага РАУС.
Беларускае Радыё Рацыя, Ліда