Барыс Пятровіч павіншаваў Алексіевіч у Стакгольме



На цырымонію ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй прайсці было прасцей, чым у Беларусі на футбольны матч другой лігі. Са Стакгольму распавядае старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

nobel6-pelya

Ён паспеў  пагутарыць з першай беларускай набелісткай Святланай Алексіевіч:

– Я думаю, што тут проста не было выпадковых людзей. Правяралі толькі запрашэнні. Цырымонія была нядоўгай, але мы паспелі пару хвілін паразмаўляць, я павіншаваў яе. Дамовіліся, што абавязкова пабачымся ў Менску.

Таксама, па словах Барыса Пятровіча, экс-амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, які суправаджае Святлану Алексіевіч у Стакгольме, камунікуе з пісьменніцай выключна па-беларуску. На банкетнай прамове пасля ўзнагароджання набелістка таксама агучыла частку тэкста на беларускай мове.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота aftonbladet.se