У Белаазёрску актыўна ідзе праца па ўпарадкаванні горада



Новы старшыня гарвыканкама Уладзімір Пракапчук стараецца засвоіць выдзеленыя на гэта немалыя сумы. Кажа Уладзімір Пракапчук:

–  У раёне 6-га дзіцячага садка плануецца ўкласці больш за мільярд рублёў.  Таксама гэта праспект Міра і вуліца Леніна. Вось на іх упарадкаванне выдзелены гэтыя грошы. Піянерская 5 – якая гэта прыгажосць цяпер! Я хачу сказаць, што ў гэтым годзе ў горадзе многае зрабілі і яшчэ шмат будзе зроблена.

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін і Валянцін Лазарэнкаў, да якіх гараджане звярталіся ў мінулыя гады са скаргамі на тое, што не выконваюцца абяцанні па ўпарадкаванні горада, лічаць, што новы старшыня справіўся  на  70 %.

–  Калі раней план адзін, а дамы рамантуюцца іншыя – дзе чыноўнікі жывуць, – заўсёды было незадавальненне сярод грамадзян. Сёння грамадзяне такіх пытанняў не ставяць.

Нягледзячы на гэта, песіянер з вуліцы Леніна 15 лічыць, што рамонт робіцца недастаткова добра. Але актывісты ўпэўнены, што праца па ўпарадкаванні працягнецца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Белаазёрск