10 найбольш эфектных біятланістак сучаснасці



Бясспрэчнай біятлоннай каралевай ва ўсіх сэнсах цягам многіх гадоў была нямецкая прадстаўніца Магдалена Нойнэр. Вядома, што яна ўжо пару год як завяршыла кар’еру. Аднак, як кажа народная мудрасць, варона з куста, а пяць на куст. Беларускае Радыё Рацыя паспрабавала вызначыць дзесятку найбольш эфектных дзейсных біятланістак сённяшняга дня, прадставіць іх візітоўкі і расказаць пра спартовыя дасягненні.

 10-е месца. Юлія Джыма (Україна). Нарадзілася ў Кіеве. 25 гадоў, рост 1,66 м, вага 66 кг. 9-е месца ў бягучым агульным заліку Кубку свету. У гэтым сезоне Юлія (чэмпіёнка сочынскай алімпіяды ў камандзе) разам з сяброўкамі па ўкраінскай дружыне будзе рэальна прэтэндаваць на чарговыя эстафетныя медалі, што пацвердзіў этап у Хохфільцэне, а таксама вельмі верагодна папоўніць індывідуальную калекцыю.

Dzhyma-1

Dzyma-3

Dzyma-2

9месца. Сюневе Сулемдаль (Нарвегія). Нарадзілася ў Цінгволі. 25 гадоў, рост 1,75 м, вага 70 кг. 36-е месца ў агульным заліку Кубку свету. Трохразовая чэмпіёнка свету ў змешанай і звыклай эстафетах. 4 індывідуальныя подыумы на этапах Кубку свету, у тым ліку два золаты. Сезон пачала ня вельмі ўдала.

Sulemdal-1

Sulemdal-2

*** Local Caption *** Synnøve Solemdal.

8-е месца. Карын Обэрхофер (Італія). Нарадзілася ў Брэсаноне. 30 гадоў, рост 1,65 м, вага 58 кг. 21-е месца ў агульным заліку Кубку свету. Бронзавая прызёрка чэмпіянату свету 2013-га ў эстафеце, бронзавая прызёрка алімпіяды 2014-га ў змешанай эстафеце. Італійку можна назваць „вечна трэцяй” – у яе актыве таксама тры бронзы чэмпіянатаў свету.

Oberhofer-1

Oberhofer-2

Oberhofer-3

7-е месца. Мірыам Гёснер (Нямеччына). Нарадзілася ў Гарміш-Партэнкірхене. 25 гадоў, рост 1,67 м, вага 57 кг. 10-е месца ў агульным заліку Кубку свету. Сярэбраная прызёрка чэмпіянату свету 2009-га па лыжных гонках (!) у эстафеце, сярэбраная прызёрка алімпіяды 2010-га ў эстафеце, двухразовая чэмпіёнка свету таксама ў эстафетных гонках. Апрача спорту ведамая сваімі надзвычай разняволенымі здымкамі ў эратычным часопісе.

Giosner-2

Giosner

Giosner-15

Giosner-11

6-е месца. Дар’я Домрачава (Беларусь). Нарадзілася ў Менску. 27 гадоў, рост 1,68 м, вага 58 кг. З-за хваробы прыма беларускага біятлону прапускае сезон, але без яе ў гэтым хіт-парадзе ніяк не абысціся. Домрачава, безумоўна, найбольш тытулаваная асоба ў нашым аглядзе: двухразовая чэмпіёнка сочынскай алімпіяды, бронзавая прызёрка ванкуверскай. На яе рахунку таксама два тытулы чэмпіёнкі свету, 14 перамог на этапах Кубку свету.

Domra-2

Domra-3

20130114123602

Domra-1

5-е месца. Цірыл Экхоф (Нарвегія). Нарадзілася ў Бэруме. 25 гадоў, рост 1,63 м, вага 59 кг. 6-е месца ў агульным заліку Кубку свету. Алімпійская чэмпіёнка Сочы ў змешанай эстафеце, бронзавая прызёрка алімпіяды 2014-га ў мас-старце і эстафеце.

Ekhoff

Ekhof-2

Ekhoff-2

4месца. Эмілія Іярданава (Балгарыя). Нарадзілася ў горадзе Троян. 24 гады, рост 1,56 м, вага 48 кг. Асабліва важкіх спартовых дасягненняў ня мае. У сезоне 2012/13 гадоў у агульным заліку была 64-й. У 2011-ым заваявала дзве бронзы ўніверсіяды.

Ijardanava

Ijardanava-2

Ijardanava-3

3месца. Вікторыя Падзьяль Эрнандэс (Іспанія). Адзіная прафесійная біятланістка з Пірэнейскай паўвыспы. Гарачая іспанская прыгажуня любіць эпатажаваць сваіх прыхільнікаў. Што датычыць спартовых дасягненняў – у 2014-ым годзе Вікторыя выйграла два сярэбраныя медалі на чэмпіянаце Еўропы і мае намер выйсці ў эліту сусветнага біятлону.

ernandes

ernandes-2

Ernandes-3 2-е месца. Дораці Вірэр (Італія). Нарадзілася ў мясцовасці Бруніка. 25 гадоў, рост 1,60 м, вага 57 кг. 4-е месца ў агульным заліку Кубку свету. Бронзавая прызёрка алімпіяды 2014-га ў эстафеце, такое ж дасягненне на чэмпіянаце свету 2013-га году. Абсалютная чэмпіёнка юніёрскага першынства планеты 2011-га. Мініяцюрная апенінка сёлета рэальна будзе прэтэндаваць на месца ў тройцы лепшых, а мажліва і на Вялікі крышталёвы глобус.

Virer-2

Virer-1

Virer

Virer

1-е месца. Паўліна Фіялкава (Славаччына). Нарадзілася ў мясцовасці Брэзна. 23 гады, рост 1,64 м, вага 55 кг, 45-е месца ў агульным заліку Кубку свету. Абаяльная славачка да вяршыняў пакуль не дацягвалася. Вышэйшае яе дасягненне – медалі ўніверсіяды 2015-га, а таксама бронза ў змешанай эстафеце па летнім біятлоне на лыжаролерах у 2013-ым.

Fialkava-1

Fialkava-3

Fialkava-4

Fialkava-2

Беларускае Радыё Рацыя, фота з вольнага сеціва