Інтэрнаўты заклікаюць беларусаў сустрэць Алексіевіч у аэрапорце



Першая беларуская нобелеўская лаурэатка Святлана Алексіевіч вяртаецца з цырымоніі ўзнагароджвання 15 снежня рэйсам “Белавія” са Стакгольма. Самалёт прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” у 16.35, нумар рэйса В2 0856.

«Ніхто ж не сумняваецца, што сустрэчы на дзяржаўным узроўні не плануецца? Так што прыйдзецца самім арганізавацца. Давайце не падкачаем, сустрэнем нашу гераіню як мае быць!» — прапаноўваюць карыстальнікі сацсетак.

Святлана Алексіевіч стала першай грамадзянкай Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію. Дзяржаўныя СМІ не транслявалі цырымонію ўзнагароджвання ў жывым эфіры, абмежаваліся інфармацыйнымі паведамленнямі. Міністэрства культуры Беларусі павіншавала лаўрэатку тэлеграмай.

Еўрарадыё