Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху цягнікоў



З 13 снежня Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху пасажырскіх цягнікоў. У міжнародным спалучэнні прадугледжана пастаяннае курсіраванне 30 пар цягнікоў фармавання БЧ. Як вынікае з новага графіку, з’явяцца новыя цягнікі — Баранавічы —Херсон і Гародня — Вільня. Будзе часцей курсіраваць цягнік Гомель — Санкт-Пецярбург, ён стаў штодзённым.

З сённяшняга дня пачнуць штодня (дагэтуль — 2 разы на тыдзень) адпраўляцца з Менска ў Варшаву 2 бесперасадачныя вагоны. Іх будуць прычапляць да цягніка Масква — Варшава. Больш падрабязна пра гэта на сайце беларускай чыгункі.

Упершыню ў новым графіку ўзгоднены дадатковы бесперасадачны вагон Менск — Бар. Ён звяжа Беларусь з Чарнагорыяй, у летні перыяд будзе курсіраваць 1 раз на тыдзень.