Анджэй Дуда прыбудзе ў Кіеў з афіцыйным візітам



14 снежня ў Кіеў з афіцыйным візітам прыбывае польскі Прэзідэнт Анджэй Дуда. Гэта першы візіт Анджэя Дуды ва Украіну пасля абрання яго прэзідэнтам. Двухдзённая праграма прадугледжвае перамовы ўкраінскага і польскага лідараў.

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Пасля перамогі Анджэя Дуды на прэзыдэнцкіх выбарах і ўкраінскія, і польскія аналітыкі былі аднадушныя ў тым, што танальнасць узаемаадносінаў Варшавы і Кіева кардынальна не зменіцца. Польшча з’яўляецца найбольш паслядоўным саюзнікам украінцаў у супрацьстаянні расейскай агрэсіі і стратэгічным партнёрам Украіны ў Еўразвязе.

Мяркуецца, што Пётр Парашэнка абгаворыць з польскім калегам ход украінскіх рэформаў, без рэалізацыя каторых далейшая еўраінтэграцыя Украіны можа быць спыненая. Гэта тычыцца на  йперш барацьбы з карупцыяй. Да таго ж, з 1 студзеня 2016 года набывае моц Пагадненне пра зону вольнага гандлю паміж Еўраўвязам і Украінай, што значна пашырыць эканамічныя кантакты Польшчы і Украіны.

Разам з тым ва Украіне не выключаюць, што падчас візіта Анджэя Дуды могуць быць узнятыя не надта прыемные для Кіева пытанні гістарычнага мінулага Украіны і Польшчы, найперш – Валынская трагедыя 1943 года.

Візіт Анджэя Дуды ва Украіну стане яго апошняй афіцыйнай замежнай паездкай сёлета.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя