Паліва для грузавікоў цяпер без абмежаванняў



У Беларусі з 22 жніўня адмяняецца абмежаванне продажу паліва для грузавых аўтамабіляў на памежных запраўках. Такое рашэнне зацверджанае пастановай Савета міністраў, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанова адмяніла пункт рашэння, згодна з якім канцэрн „Белнафтахім” абмежаваў продаж аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях, размешчаных на памежнай тэрыторыі, — не больш за 200 літраў на адзін грузавы транспартны сродак.

Абмежаванне дзейнічала з лістапада 2011 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота abw.by