АГП, „За Свабоду” і БХД ствараюць „кааліцыю”



Рух „За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя і аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя заявілі пра стварэнне каардынацыйнай пляцоўкі.

Пра гэта старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў у Менску на сумеснай прэс-канферэнцыі з першым намеснікам старшыні руху „За Свабоду” Юрыем Губарэвічам і сустаршынём аргкамітэта БХД Віталём Рымашэўскім. „Маглі б казаць і пра кааліцыю, але ведаем, наколькі гэта паняцце ў апошні час дэвальваванае”, – дадаў Лябедзька.

Лідар руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык каментуе стварэнне „кааліцыі”:

– Я лічу, што зараз апазіцыя робіць вельмі вялікую памылку, бо не бачу сэнсу не ў правацэнтрысцкай кааліцыі, якую спрабуе стварыць шэраг структур, не ў нейкіх іншых кроках. Як і раней я пацвярджаю пазіцыю руху салідарнасці “Разам” пра тое, што апазіцыя ўся мусіць быць аб’яднанная, быць суб’ектам. Другое, гэта зарана былі зняты санкцыі. Вельмі шкада, што іншыя суб’екты апазіцыі не падтрымалі нас, калі мы фармулявалі, якім чынам мусяць адбывацца ў Беларусі выбары.   

Напярэдадні пра нежаданне ствараць кааліцыю з Рухам „За свабоду”, АГП і БХД заявілі сябры Партыі БНФ. Яны збіраюцца фармаваць уласныя спісы на парламенцкія выбары 2016 года.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя