Беларусь – “невядомая” краіна для заходняга турыста
Беларусь дагэтуль застаецца адной з самых “невядомых” краін для заходняга турыста. “Невядомай” яна застаецца таксама і для многіх беларусаў, як сцвярджае намесніца дырэктара адной з турыстычных фірмаў Ганна Шарэнда, якая развеяла міф пра расейскіх турыстаў і параіла беларусам цікавыя мясціны для наведвання.
– Праз нашу фірму праходзіць вельмі шмат індывідуалаў. Я люблю расейскіх турыстаў, тых, якія прыходзяць у нашу фірму, бо гэта расейская інтэлегенцыя. Найперш гэта Піцер і Масква. Іх цікавіць беларуская мова і культура, на дзіва, нават больш за беларусаў. І яны просяць, каб мы ім гэта паказалі: беларускія абрады, беларускую кухню.
Фірма, у якой працуе Ганна Шарэнда, дзейнічае ўжо на працягу 4 гадоў. Гэта адзіная фірма ў Беларусі, якая займаецца выключна беларускім турызмам і аднаўленнем беларускіх этнаграфічных святаў.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота holiday.by