У Бруселі абмеркавалі адносіны Беларусі з ЕЗ і НАТА
Стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўразвяза абмяркоўваліся падчас рабочага візіту кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея ў Брусель 13-14 снежня.
Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Беларусі, Макей сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін – членаў ЕЗ, а таксама правёў перамовы з высокім прадстаўніком Еўразвяза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕЗ Ёханесам Ханам і намеснікам генеральнага сакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу.
Візіту Макея ў Брусель папярэднічаў прыезд у Менск дэлегацыі прадстаўнікоў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, а таксама генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі па палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне і па гандлі 9-10 снежня.