Лідар берасцейскага „Справядлівага свету” застаўся ранейшы



Справаздачна-выбарчая канферэнцыя прайшла ў берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых „Справядлівы свет”. У якасці старшыні структуры была пераабраная палітык Людміла Дзенісенка.

На гэтую пасаду таксама прэтэндавала старшыня абласной моладзевай структуры партыі Ірына Серыкава, аднак дэлегаты за яе аддалі на пяць галасоў меней. Старшыня гарадской арганізацыі Людміла Дзенісенка спадзяецца, што ў бліжэйшым будучым лідарскія пазіцыі ў партыі зойме маладое пакаленне:

 – Думаю, што мы рыхтуем рэзерв. І магчыма неўзабаве, праз некалькі гадоў, можа праз год, у нас будзе новы старшыня. Я пакуль засталася старшынёй, але думаю, што мы ўсё ж такі рыхтуем моладзь, якая ў будучым нас зменіць.

 Яшчэ адным пунктам для абмеркавання стала парламенцкая кампанія, дэлегаты канферэнцыі абмеркавалі магчымыя кандыдатуры для вылучэння, а таксама акругі, па якім яны пойдуць.

Беларускае Радыё Рацыя