Як Фенікс з попелу



„Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939 – 1955” – такая экспазіцыя адкрылася на другім паверсе кінатэатра “Беларусь” у Берасці. Выстава прысвечана адраджэнню разбуранай дашчэнту Варшавы ў гады Другой сусветнай вайны ў часы нямецкай акупацыі.

22

Адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства, віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці Славамір Лучак распавёў пра значэнне адкрыцця такой экспазіцыі:

– Палякі ганарацца Варшавай. Гэта  зараз прыгожы, сучасны горад, цэнтар культурнага, навуковага і эканамічнага жыцця краіны. Але палякі памятаюць, што адбылося ў гады Другой сусветнай вайны, асабліва ў 1944 годзе – пасля задушэння Варшаўскага паўстання.

Агулам на выставе прадстаўлена больш за тры дзясяткі чорна-белых фотаздымкаў Варшавы ў часы вайны, наведаць экспазіцыю можна да 20 студзеня 2016 года.

33

a58ac125cfb31e246ab8f6f26d25abaa

Беларускае Радыё Рацыя

Фота mybrest.by