Найчасцейшыя словы на лекцыі і ў кнізе Алексіевіч (Інфаграфіка)



7 снежня ў шведскай акадэміі адбылася нобэлеўская лекцыя Святланы Алексіевіч. У 35-хвіліннай прамове беларуская пісьменніца распавяла аб сваім пасляваенным дзяцінстве і скалечаных лёсах савецкіх людзей, якія сталі ахвярамі краху ўтопіі; немалая частка прамовы была прысвечана поглядам пісьменніцы на літаратуру і сваё месца ў ёй.

Infographer.by прааналізаваў тэкст лекцыі і выбраў словы, якія паўтараюцца найбольш часта. Часцей за ўсё пісьменніца прамаўляла слова «вайна» (39 разоў), за ім ідзе слова адзін (25 разоў), далей расейскі (16 разоў), па 13 разоў ужыты словы забіць І кніга (13), 12 разоў – гісторыя і пісаць, 11 разоў чалавечы і памерці, па 10 разоў Святлана Алексіевіч сказала словы кахаць, любіць і свабода.

Інфаграфіка

Найчасцейшыя словы на лекцыі і ў кнізе Алексіевіч

«Цынкавыя хлопчыкі» – дакументальная кніга Святланы Алексіевіч, прысвечаная Афганскай вайне.

У кнізе раскрываюцца рэальныя жыццёвыя сюжэты пра афганскую вайну ва ўспамінах тых, чыё жыццё гэта вайна падзяліла на «да» і «пасля». Алексіевіч асвятляе гісторыю апошніх гадоў савецкай улады, канчаткова падарванай гэтай вайной. Яна апісвае бясконцае гора маці «цынкавых хлопчыкаў», іх жаданне ведаць праўду пра тое, як і за што ваявалі і гінулі ў Афганістане іх сыны.

Найчасцей у гэтым творы сустракаюцца словы «вайна», «маці», «забіваць».

Інфаграфіка