Павялічылася плата за карыстанне стацыянарнымі тэлефонамі
У Беларусі павялічваецца плата за карыстанне стацыянарным тэлефонам.
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі. Для насельніцтва месячная абаненцкая плата за ўключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон, пераведзены на пагадзінную сістэму разлікаў за размовы, павялічыцца да Br27 тыс. У красавіку абанентная плата была ўстаноўлена ў памеры Br21 тыс. Павышэнне гранічных тарыфаў закране таксама юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя