Хакеісты „Нёмана” правядуць у Гародні дабрачынны матч



У Гародні арганізуюць навагодні дабрачынны хакейны матч: ХК „Нёман” 28 снежня памераецца сіламі з мясцовай аматарскай камандай „Авангард„, паведамілі ў прэс-службе хакейнага клуба.

Заробленыя сродкі перададуць гродзенскаму хоспісу. Падобныя дабрачынныя гульні ў сярэдзіне і па заканчэнні сезона ў Гродне праводзяцца на працягу апошніх пяці гадоў. У мінулыя гады па ініцыятыве заўзятараў падчас матчаў збіралі цацкі для дзіцячых дамоў рэгіёна.