У Берасці прэзентавалі “Паганства”



Фатограф Андрэй Лянкевіч прэзентаваў у Берасці сваю фотавыставу “Паганства”, у якой сабраныя матэрыялы пра водгукі гэтай традыцыі, якая і цяпер захоўваецца ў некаторых абрадах на тэрыторыі Беларусі.

2015-12-17_liaskievic_pahanstva_3

На імпрэзу прыйшло каля 40 чалавек, каб паслухаць гісторыю стварэння праекту, паглядзець мультымедыя ды задаць пытанні аўтару:

– Слова “паганства” зараз складана выкарыстаць, бо ў большасці выпадкаў гэта ўжо традыцыя, тая дзея, якая адбываецца, якая нясе за сабой гісторыю. Але пры гэтым не трэба забывацца на тое, што ўсё роўна ёсць людзі, якія адчуваюць і разумеюць, што адбываецца, якія адчуваюць гэтую энергію.

Паглядзець праект можна цягам двух тыдняў у “Прасторы “Крылаў халопа” на Халтурына 2/1.

2015-12-17_liaskievic_pahanstva_5

Выстава ўжо аб’ехала частку краінаў Еўропы і Азіі і варта было б шырэй паказваць яе на Радзіме, – зазначыў Андрэй Лянкевіч.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара