У Беластоку прэзентавалі новыя цягнікі да Варшавы



Пакуль што на шляху Беласток – Варшава застаецца толькі 6 цягнікоў. Яшчэ 3 дадатковыя з’явяцца ў сакавіку 2016 года. Да канца года чыгуначная кампанія «PKP Intercity» атрымае ўсе новыя цягнікі ад прадпрыемства PESA. Анак ужо сёння на вакзале ў Беластоку можна было пабачыць адзін з новых цягнікоў PESA „Dart”.

SAM_2836

Паводле старшыні кампаніі PKP Intercity Яцэка Леанкевіча, адзін новы цягнік на трасе Беласток – Варшава з’явіцца яшчэ сёлета.

SAM_2837

— Да канца года PESA паабяцала даставіць усе цягнікі. Мы як найхутчэй пастараемся іх падрыхтаваць да эксплуатацыі і прыярытэтам тут будзе менавіта Беласток. Таму мы будзем па меры магчымасці як найхутчэй уводзіць у эксплуатацыю і, спадзяюся, яшчэ сёлета ў Беласток паедуць першыя саставы PESA “Dart”.

Новы цягнік PESA “Dart” разганяецца да 160 кіламетраў на гадзіну, ён абсталяваны кандыцыянерам, эрганамічнымі крэсламі, Wi-Fi, месцамі для ровараў і ліфтамі для інвалідаў.

SAM_2838

SAM_2839

SAM_2842

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток