Аўтобусную лінію 111 Беласток – Супрасль адменяць?



Ліцэісты мастацкага ліцэя ў Супраслі і сябры партыі „Разам” не пагаджаюцца на ліквідацыю аўтобуснай лінні 111 з Беластока ў Супрасль. Яны сабралі каля 500 подпісаў супраць яе адмены ды падалі іх у беластоцкі магістрат.

Лінія 111 мае быць ліквідавана напрыканцы года па прычыне адсутнасці грошай у бюджэце гміны Супрасль. Бурмістр Марыюш Дабравольскі хоча, каб Беласток прафінансаваў разам з Супраслем частку гэтай трасы.

Па словах вучаніцы супрасльскага ліцэя Зофіі Юрэк, лінія партэбна як жыхарам Супрасля, так і беластачанам, якія тут вучацца:

– У асноўным вучні мастацкага ліцэя гэтага патрабуюць, бо палова школы гэта асобы, якія даязджаюць з Беластока, яны не змогуць даехаць па-іншаму.

Гміна Супрасль даплачвае да лініі 800 тысяч злотых. Паводле некаторых радных гміны, каб утрымаць лінію трэба зменшыць колькасць курсаў. Цяпер гэта 40 курсаў у дзень.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя