10 базавых за ўшанаванне памяці паўстанцаў



Вітольда Ашурка суд прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. З суда паведамляе наш карэспандэнт Андрэй Панямонаў:

– Скончылася чарговае судовае паседжанне па справе ўдзелу Вітольда Ашурка ў акцыі памяці ў Свіслачы. Суддзя агалосіў даволі чаканы вынік: 10 базавых велічыняў штрафу. У судзе былі і сведкі з боку міліцыі, якіх адмыслова выклікалі са Свіслачы. Яны сказалі, што Вітольд браў удзел у мерапрыемствах, разгортваў бел-чырвона-белы сцяг. Суддзя, заслухаўшы паказанні сведкаў і самога актывіста, абвесціў менавіта такі прысуд.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя