На Полаччыне спаборнічаюць па ралі-рэйдах
З 21 па 23 жніўня ў Полацкім раёне проходзіць чацвёрты этап чэмпіянату Расеі па ралі-рэйдах і другі этап чэмпіянату Беларусі – Баха «Беларусь».
Цырымонія ўрачыстага адкрыцця гонкі адбылася 21 жніўня на галоўнай плошчы Полацка.
У спаборніцтве бяруць удзел вядучыя спартоўцы Беларусі, Расеі, Латвіі. Удзельнічае каля 50 легкавых і грузавых аўтамабіляў. За два дні ўдзельнікам спаборніцтваў трэба будзе пераадолець чатыры кругавых спецучасткі даўжынёй каля 110 кіламетраў кожны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя. Фота Таццяны Козік.