Першы энергаблок беларускай АЭС запрацуе праз тры гады



Першы энергаблок беларускай атамнай электрастанцыі запрацуе ў лістападзе 2018 года, другі – у ліпені 2020-га. А ў наступным годзе на станцыі пачнуць мантаж асноўнага абсталявання.

Усё абсталяванне для станцыі ў Астраўцы ацэньваецца прыкладна ў тры мільярды даляраў. Ужо цяпер набылі абсталяванне на суму ў 2 мільярды 100 мільёнаў, а гэта прыкладна 70 працэнтаў усяго кошту. Як адзначыў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, будаўніцтва вядзецца паспяхова.

Паводле bel.sputnik.by