Блатэр і Плаціні адхілены ад футбола на восем гадоў



Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Ёзэф Блатэр і кіраўнік Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэль Плаціні адхіленыя ад футбольнай дзейнасці на 8 гадоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба ФІФА, паведамляе ТАСС.

Камітэт ФІФА па этыцы абвясціў, што запэўненне Блатэра пра наяўнасць вуснага пагаднення па плацяжы Плаціні было непераканаўчым і яно было адхілена арбітражнай палатай.

Блатэр і Плаціні зараз маюць права падаць апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд (CAS).

У пачатку кастрычніка камітэт па этыцы ФІФА ў рамках расследавання прыняў рашэнне пра адхіленне прэзідэнта ФІФА Ёзэфа Блатэра і Плаціні ад займаных імі пасад і любой футбольнай дзейнасці на 90 дзён з магчымасцю падаўжэння дыскваліфікацыі, але не больш чым на 45 дзён. Падставай для гэтага рашэння стаў перавод Блатэрам плацяжу ў памеры 2 млн швейцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі Плаціні ў 2011 годзе.

За некалькі гадзін да абвяшчэння рашэння камітэта па этыцы аб адхіленні Плаціні падаў заяўку на ўдзел у выбарах прэзідэнта ФІФА, якія запланаваны на 26 лютага 2016 года. Пазней выбаркам патлумачыў, што не будзе разглядаць кандыдатуру француза да зняцця ўсіх санкцый.