Расея ўводзіць санкцыі супраць Украіны



Расея з 1 студзеня 2016 года ўводзіць санкцыі супраць Украіны, якія ўключаюць мытныя пошліны і прадуктовае эмбарга, аналагічнае дзеючаму адносна краін, якія падтрымалі санкцыі супраць РФ. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Украіна заявіла, што з пачатку наступнага года пачынаецца, калі казаць проста, працягваецца імплементацыя эканамічнай часткі пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. У гэтых умовах нам неабходна абараніць свой рынак і нашых вытворцаў і не дапусціць увозу пад выглядам ўкраінскіх тавараў з іншых краін. На практыцы гэта азначае, што з 1 студзеня 2016 года ў дачыненні да Украіны будуць прымяняцца ўвазныя пошліны, прадугледжаныя адзіным мытным тарыфам Еўразійскага эканамічнага саюзу», — заявіў Мядзведзеў.

Паведамляе rbc.ua

Фота ria.ru