Шушкевіч пра Лукашэнку: Ён нічога не зрабіў
Хто нажываецца на дэкаланізацыі Расейскай імперыі і чым абмежаваны “калгасны розум” Лукашэнкі? Першы кіраўнік незалежнай Беларусі і адзін з аўтараў Белавежскіх пагадненняў Станіслаў Шушкевіч адказаў на пытанні расейскага тэлеканала «Дождь». У прыватнасці, на пытанне вядучай Ксенні Сабчак пра тое, ці можа Лукашэнка “перайграць” Пуціна, першы кіраўнік незалежнай Беларусі адказаў наступнае:
— Ведаеце, гэта пры той расейскай наіўнасці, што некалі была, калі ён ездзіў па рэгіёнах і хацеў стаць прэзідэнтам аб’яднанай дзяржавы дык той час мінуў. У параўнанні з Пуціным, ён — непісьменны чалавек, даруйце мне маю шчырасць. Пры ўсёй маёй не сімпатыі да Пуціна, але ён — адукаваны прафесіянал КДБ высокага рангу. А што зрабіў Лукашэнка? Нічога.
Таксама Станіслаў Шушкевіч адзначыў у час інтэрвію, што на яго думку, у свядомасці людзей Савецкі Саюз не загінуў, аднак сітуацыя “павольна змяняецца”. Прыгадаем, што акурат сёння Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Маскве, дзе прымае ўдзел у двух вялікіх самітах.